367,5 рублёў за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага



Чарговы судовы разгляд скаргі па прысуду буйнога адміністрацыйнага штрафу грамадскаму актывісту Сяргею Верамеенку, за ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, прайшоў у Гарадзенскім абласным судзе.

Скаргу на рашэнне Свіслацкага раённага суда разглядаў суддзя Уладзімір Янкоўскі. Суд пакінуў рашэнне першага суда ў сіле. Штраф у памеры 15-ці базавых велічынь, ці 367,5 рублёў, такія „даходы” за прынесеныя кветкі і бел-чырвона-белы сцяг. Кажа Сяргей Верамеенка

– Абскарджваць буду абавязкова, буду пісаць, у тым ліку буду падаваць у КПЧ. Буду спасылацца на тое, што арамя таго, што гэта парушэнне нават дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Буду спасылацца на тое, што гэта пераслед мяне па нацыянальнаму прызнаку.

З аштрафаваных удзельнікаў мінулагодняга Свіслацкага фэсту застаўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка. Разгляд яго скаргі адбудзецца ў абласным судзе 29-га студзеня а 15:00 гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]