4 кастрычніка – Сусветны дзень абароны жывёл



Міжнародная супольнасць адзначае адно са старэйшых сусветных святаў – Дзень абароны жывёлаў. Яно з’явіўся ў календары ў 1931 годзе. Яго мэта – звярнуць увагу чалавецтва на праблемы іншых насельнікаў Зямлі, ў прыватнасці чацвераногіх сяброў.

Як адзначаюць актывісты заалагічнага руху, у жывёл шмат праблем. На на думку пінскай валанцёркі аб’яднання “Абарона жывёл” Кацярыны Смяховіч уся праблема крыецца ў жорсткасці людзей:

– Ёсць людзі, якія не вельмі іх любяць. І ў гэтым уся праблема. Яны бяруць жывёлаў, бо прыгожыя, а калі яны захварэюць – не лечаць, а выкідваюць. Я не думаю, што гэтая праблема хутка вырашыца.

У Беларусі таксама адзначаюць Сусветны дзень абароны жывёл. Так менскі заапарк арганізаваў адмысловую адукацыйную праграму «Сусветны дзень абароны жывёл», сабраныя сродкі будуць ахвяраваныя на патрэбы жывёл.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя