4 лютага 1746 нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка



4-га лютага – дзень нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША – Тадэвуша Касцюшкі. Барацьбіт за незалежнасць Амерыкі і кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання за захаванне Рэчы Паспалітай, якую акупавалі і дзялілі паміж сабою Прусія ды Расея.

Аўтар кнігі пра героя, даследчык з Берасця Леанід Несцярчук мяркуе, што паўстанне Касцюшкі мела доўгае рэха і менавіта таму шмат беларусаў у вайне 1812 года выступілі на баку французаў:

— Пасля паўстання Касцюшкі прайшло 16 гадоў і расейскія ўлады яшчэ не паспелі настолькі русіфікаваць насельніцтва, каб яно цалкам стала на бок расейскай імперыі. І мясцовае насельніцтва: шляхта, магнаты ды іншыя жылі яшчэ тымі ідэямі вольнасці і братэрства, якія былі да паўстання.

Сёлета міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей назваў Тадэвуша Касцюшку нацыянальным гонарам, але разам з тым не ва ўсіх гарадах краіны ёсць нават вуліцы імя Касцюшкі, не кажучы пра помнікі.

Прапануем вашай увазе падборку дакументальных фільмаў прысвечаных Касцюшку:

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя