5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра



На календары – Міжнародны дзень валанцёра. Гэта скарочаная назва. У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, прынятай у 1985 годзе, 5 снежня пазначана, як Дзень добраахвотнікаў дзеля эканамічнага і сацыяльнага развіцця.

“У Беларусі ў апошнія два гады назіраецца вялікі попыт да валанцёрства сярод школьнікаў старэйшых класаў і студэнцкай моладзі”, – адзначае кіраўнік пінскай дабрачыннай арганізацыі “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” Уладзімір Гарох:

– Шматлікія маладыя людзі сябе рэалізоўваюць праз валанцёрскую дзейнасць. Гэта з такіх сацыяльна-развітых і сацыяльна-перспектыўных накірункаў для моладзі. Таму што там яны і самі развіваюцца, навучаюцца нечаму новаму і ў іх ёсць практыка, тая ж самая сацыялізацыя ў грамадства.

Суразмоўца дадае, што партрэт беларускага валанцёра прыблізна выглядае так: асоба ад 15 да 30 гадоў, пераважна дзяўчына. Штуршком да дабрачыннай дзейнасці з’яўляюцца моцныя гуманітарныя каштоўнасці ці рэлігійныя перакананні.

Беларускае Радыё Рацыя