5 траўня – Дзень гігіены рук



Па ініцыятыве СААЗ і ААН – 5 траўня адзначана ў календары, як Дзень гігіены рук.

У рэзалюцыі 2008 г., якая ўводзіла гэты дзень, гаварылася, што важнасць гігіены, у прыватнасці мыцця рук, выходзіць на першы план у прафілактыцы новых формаў грыпу і розных інфекцый.

Цяпер пандэмія паказвае, наколькі важнае простае правіла – мыццё рук, адзначае супрацоўнік пінскай санітарна-эпідэміялагічнай лабараторыі Эдуард Краскоўскі:

– Гэта ж зразумела, што трэба мыць рукі, гэта правіла асабістай гігіены. На руках можа накоплівацца вельмі шмат мікробаў, мікраарганізмаў, таму фактар перадачы інфекцый праз брудныя рукі не выключаецца.

Медык нагадвае, што мыць рукі трэба абавязкова з мылам не менш чым 10-15 секунд і столькі ж пасля спалоскваць вадой.

Беларускае Радыё Рацыя