55 прызыўнікоў пачалі альтэрнатыўную службу



Першыя 55 грамадзянаў Беларусі, якім вайсковую службу замянілі на альтэрнатыўную, пачалі служыць у пачатку снежня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Найбольшая колькасць такіх грамадзян паступіла з Віцебскай вобласці — 19 чалавек. У Гарадзенскай вобласці праходзяць альтэрнатыўную службу 14, у Берасьцейскай — 7.

Альтэрнатыўшчыкі праходзяць службу ва ўстановах аховы здароўя, сацыяльнай сферы, арганізацыі жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі.

Тэрміны службы складаюць для тых, хто не мае вышэйшай адукацыі, 36 месяцаў, для тых, хто мае, — 24 месяцы.