589 чалавек пад адміністрацыйным арыштам за пратэсты 27 лютага
3 месяцы таму
589 чалавек пад адміністрацыйным арыштам за пратэсты 27 лютага. Тады прайшлі масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыяў пратэсту супраць вайны і рэферэндуму.
Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», затрымалі прынамсі 908 чалавек па ўсёй краіне. За тры дні судовых разбіральніцтваў праваабаронцам сталі вядомыя вынікі 628 адміністрацыйных спраў. З іх 589 чалавек пакаралі арыштамі агулам на 8257 сутак і 20 чалавек — штрафамі на агульную суму 45 280 рублёў (1415 базавых велічыняў).
Беларускае Радыё Рацыя