6 чалавек асудзілі за стаянне ў чарзе каля крамы symbal.by



У судзе Савецкага раёна горада Менска асудзілі 6 чалавек за стаянне ў чарзе каля крамы symbal.by.

Пяці чалавекам прысудзілі штрафы ў 4 базавыя велічыні (108 рублёў), а аднаму — у 7 базавых велічынь (189 рублёў). Раней крама symbal.by абвясціла аб сваім закрыцці і таму 23 чэрвеня ўтварылася чарга з ахвотных набыць іх тавары.

– Мы з маёй дзяўчынай стаялі ў чарзе. Пасля пад’ехаў аўтазак і пачаліся затрыманні.

– Літаральна за 15-20 хвілін да майго прыходу там быў канфлікт з удзелам аўтамабіля. І пад гэтую справу затрымалі і тых, хто стаяў у чарзе ў symbal.by. Я трапіў у другую хвалю затрыманняў. Да мяне ўжо былі першыя затрыманні. Аб гэтым я не ведаў. Я нават здзівіўся, чаму такая малая чарга.

– Мяне адцягнулі за заплечнік. Заламалі рукі. Пакінулі гематомы, скуру на руках падрапалі. І запіхалі ў аўтазак.

Сведкамі ва ўсіх, каго судзілі за стаянне ў чарзе, выступалі амапаўцы Цярпіцкі і Пятровіч, якія нібыта іх і затрымлівалі. Але многія, каго асудзілі сёння, адзначылі, што не пазналі гэтых амапаўцаў і не ўпэўнены, што менавіта яны ўдзельнічалі ў затрыманні.

Судовыя працэсы над яшчэ трыма чалавекамі былі перанесеныя на 29 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]