6 чалавек пазбавіліся жылля ў Менску за нявыплату камуналкі



Разлікова-даведачнымі цэнтрамі пададзена ў суд за студзень-чэрвень звыш 300 іскавых заяў аб спагнанні доўгу з неплацельшчыкаў.

Шэсць чалавек у Менску выселены з жылля ў першым паўгоддзі 2017-га за нявыплату ЖКП, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі дырэктар філіяла „Адзіны разлікова-даведачны цэнтр горада Менска” КУП „Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама” Сяргей Няхай.

Разлікова-даведачнымі цэнтрамі пададзена ў суд за студзень-чэрвень звыш 300 іскавых заяў аб спагнанні доўгу з неплацельшчыкаў. Пры наяўнасці шасцімесячнай запазычанасці складаюцца матэрыялы для падачы пазоваў на скасаванне дагавораў найму і высяленне з жылых памяшканняў. Інфармацыя перадаецца ў ЖРЭА раёнаў.

 У першым паўгоддзі ЖРЭА раёнаў падалі ў суд 122 пазовы аб высяленні, з іх 15 – па прыватнаму жыллёваму фонду, 107 – па дзяржаўнаму, у тым ліку 101 камерцыйнага выкарыстання.

„Судамі задаволены 46 іскавых патрабаванняў, з якіх 9 па прыватнаму жыллёваму фонду. Прынята 11 рашэнняў аб адмове ў задавальненні іскавых патрабаванняў у сувязі з аплатай запазычанасці. Шэсць грамадзян выселены з жылля, у тым ліку чатыры – з жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання „, – адзначыў Сяргей Няхай.

ej.by