7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крэчэўскі



138 гадоў таму 7 жніўня 1879 году нарадзіўся Пётра Крэчэўскі.

„Імя беларускага палітычныга дзеяча, прэзідэнта БНР, гісторыка і драматурга варта было б памятаць берасцейцам”, – лічыць мясцовы краязнаўца Ігар Бараноўскі:

– Гісторыкі трохі спрачаюцца пра яго дакладнае месца нараджэння. Але ён сам пісаў у сваіх аўтабіяграфічных дакументах, у біяграфіях, што ён паходзіць з сям’і кобрынскага дзяка. І як высвятляецца, яго бацька сапраўды служыў дзякам на Кобрыншчыне.

Крэчэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Урада БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасці БССР. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Мікола Ляшкевіч, фота Pryvid, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.