73-я гадавіна Валынскай трагедыі
11 ліпеня 1943 года Украінская паўстанцкая армія (УПА) правяла скаардынаваную атаку на вёскі і гарады ва Усходняй Галіцыі і Валыні, населеныя ў асноўным палякамі.
Валынскае злачынства было этнічнай чысткай, якую здзейснілі ўкраінскія нацыяналісты з УПА і фракцыі Сцяпана Бандэры (АУН-Б). Дзейнасьць УПА ў 1943-1944 гадах польскі Інстытут нацыянальнай памяці назваў генацыдам.
Гісторыкі падлічылі, што на Валыні загінула тады каля 100 тысяч чалавек.
На мінулым тыдні Сенат польскага парламента ўшанаваў памяць ахвяр. Сенатары таксама заклікаюць, каб 11 ліпеня стаў Нацыянальным днём памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі ў дачыненні да грамадзян Другой Рэчы Паспалітай.
Сярод польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў няма згоды адносна асноўных фактаў, датычных трагедыі на Валыні. Па-рознаму называецца і колькасьць ахвяр і матывы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота psl.pl
