Аляксандр Сакалоў: Калі ўсім замаўчаць – будзе бяда
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Суды, звальненні, затрыманні і новае забойства дэманструюць звярыны ашчэр уладаў. І хаця актыўнасць людзей прыглушылі, нянавісць толькі узрасла кажа актывіст “Нафтану”, які два тыдні таму вымушаны быў пакінуць краіну Аляксандр Сакалоў:
– Унутры адчуваецца большы страх, кожны дзень ходзіш азіраешся, ці няма за табой сочкі, кожны дзень прыслухоўваешся, ці не прыйшлі за табой і складаней больш актыўней дзейнічаць, таму што страх трошкі скоўвае. Які б чалавек не быў бязбоязны, але асцярога ў яго заўсёды прысутнічае. Але калі ўсім замаўчаць – будзе бяда.
Паводле Аляксандра Сакалова, народ не змірыцца з беспраўем, беззаконнем і безграшоўем. Канешне, у параўнанні з іншымі прадпрыемствамі нафтанаўцам плацяць больш, але нават гэтых грошай не хапае на годнае жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя
