75 гадоў гарадзенскай абласной міліцыі



У гарадзенскай абласной філармоніі абласное ўпраўленне ўнутраных справаў адзначае сваё 75-годдзе. Апрача ўрачыстага канцэрта, прыёма ў залах гэтай культурнай установы, на пляцоўцы каля філармоніі была арганізавана рэтраспектыўная выстава міліцэйскіх патрулёў на матацыкле, аўтамабілі, на кані і на бронетранспарцёры. На ўваходзе ў філармонію граў аркестр, гасцей сустракала ганаровая варта, якая аддавала вайсковую пашану гасцям.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня