9 кастрычніка – Сусветны дзень пошты



Сусветны дзень пошты адзначаецца 9 кастрычніка. У Беларусі налічваецца звыш 3 тысяч аб’ектаў паштовай сувязі, і ў гэтай сферы працуе каля 25 тысяч грамадзян. У апошнія пяць год ідзе працэс аптымізацыі паштовых аддзяленняў па краіне, адзначае супрацоўніца «Белпошты» Святлана Мартынец:

– Працягваем працу па аптымізацыі аб’ектаў паштовай сувязі. То бок гэта прывядзенне колькасці аддзяленняў сувязі да нарматыўнага паказчыка. Нарматыўны паказчык устанаўлівае абслугоўванне насельніцтва адным сельскім аддзяленнем – 2 тысячы чалавек, а гарадскім – 10-11 тысяч чалавек. Сельскія аддзяленні сувязі, у зоне абслугоўвання якіх знаходзіцца нешматлікае насельніцтва, працуе са стратамі.

На беларускіх землях пошта як асобная цэнтралізаваная служба вядомая з часоў Вялікага княства Літоўскага. У 1947 годзе Беларусь увайшла ў Сусветны паштовы саюз.

Беларускае Радыё Рацыя