90 гадоў вяртання Гомеля ў склад Беларусі



90 гадоў таму Гомель вярнуўся ў склад Беларусі пасля сямігадовага знаходжання ў межах Савецкай Расеі. Маскоўскія ўлады абгрунтавалі неабходнасць вяртання этнічных беларускіх земляў пашырэннем «базы гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў БССР». Гомельскі гісторык Марыя Булавінская мяркуе, што бальшавіцкія правадыры імкнуліся аптымізаваць кіраванне тэрыторыямі, а таксама пераследавалі прапагандысцкія мэты.

— Узбуйненне садзейнічала ўзмацненню БССР, якая стала добрай альтэрнатывай для беларусаў Заходняй Беларусі. Узбуйненне адбывалася ва ўмовах правядзення палітыкі беларусізацыі, ўсё гэта не магло не прывабліваць беларускую інтэлігенцыю, якая знаходзілася па-за межамі Беларусі. Але ўжо ў 1927 годзе ўсё змяняецца і пачынаецца працэс барацьбы з нацыянальнай інтэлігенцыяй.

Гомель, як і некаторыя іншыя буйныя гарады Усходняй Беларусі, апынуўся ў складзе Савецкай Расеі ў студзені 1919 года. Далучэнне Гомеля да БССР стала магчымым толькі па ліквідацыі Гомельскай губерніі як адміністрацыйнай адзінкі РСФСР 6 снежня 1926 года.

map1

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель