“А фэст” у Менску



Еўрапейскі фэст піва і ежы, зладжаны “Аліварыяй” – старэйшай піваварняй беларускай сталіцы, прайшоў у Лошыцкім парку.

– Мяне завуць Яна, я працую ў музеі “Аліварыі”. Знаходзімся на “А фэсце” – еўрапейскім фестывалі піва і ежы. І вось тут прадугледжана наша зона музея «Аліварыя», дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з нашым музеем. Наш слоган гэтага года: «Напоўніся мастацтвам». Менавіта мастацтвам піваварэння. І мы хочам паказаць нашым гасцям, сябрам, наведвальнікам, што піваварства – гэта таксама мастацтва.

“А фэст” стаўся адным з самых шматлікіх сёлетніх масавых мерапрыемстваў, яго цягам дня наведала каля 150 тысяч чалавек.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара