Абаронца Херсона-2014: мы забарыкадаваліся і былі гатовыя да ўсяго



Журналістка і грамадская актывістка Наталля Бімбірайтэ брала ўдзел у абароне Херсонскай абласной адміністрацыі — патрыятычным чыне, які перашкодзіў расейскім сілам акупаваць Херсоншчыну.

У эфіры «Радыё Рацыя» Наталля Бімбірайтэ ўзгадала гістарычныя падзеі 5-гадовай даўніны.

 – Што рабілі патрыёты? Сабраліся ў адміністрацыі і забарыкадаваліся ў сярэдзіне. І былі гатовыя да ўсяго. Такіх сабралося паўтары сотні, гэта тыя людзі, якія не былі пры ўладзе, разумелі, што вайсковыя падраздзяленні доўга не пратрымаюцца, але таксама разумелі, што проста так, мірна, горад не будзе здадзены, не адбудзецца сцэнару, як у Крыме.   

 Процістаянне на вуліцах Херсона трывала некалькі тыдняў, на кожную акцыю пад расейскімі і савецкімі сцягамі патрыёты адказвалі сваімі мітынгамі, якія шторазу былі ўтрая больш масавымі. Таксама Наталля Бімбірайтэ параіла, што рабіць у выпадку патэнцыйнай расейскай агрэсіі беларусам — неабходна гуртавацца ў арганізацыі ўзаемадапамогі, аб’ядноўваць для абароны Беларусі ўсе патрыятычныя сілы, а таксама смела звяртацца па дапамогу да ўкраінцаў, якія маюць такі досвед.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя