Абаронцу Эдуарда Бабарыкі пазбавілі адвакацкага статусу



Атэстацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб тым, што яго адвакатка Ірына Варанкова «не можа выконваць свае прафэсійныя абавязкі праз недастатковую кваліфікацыю», паведамляе Еўрарадыё.

Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.