Абмежаванае наведванне лясоў больш як у 20 раёнах



Наведванне лясоў абмежаванае больш як у 20 раёнах Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі.

Рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне лясоў прынятае з-за сухога і ветранага надвор`я, якое стала прычынай устанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі.

Так, лясы закрытыя для наведвання ў Менскім, Барысаўскім, Калінкавіцкім, Жлобінскім і іншых раёнах. У асноўным забарона ўведзеная на тэрыторыі Гомельскай вобласці, а таксама ў некаторых раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Пералік забароненых для наведвання лясных масіваў можна знайсці на сайце Менлясгаса.

belapan.by