Абрана новая старшыня берасцейскай БХД



Абраная новая старшыня берасцейскага гарадскога аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якой стала Алена Брыштэн.

Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, які наведаў горад над Бугам для сустрэчы з сябрамі і прыхільнікамі, прысвечанай 100-годдзю партыі:

– Алена з моцнай хрысціянскай сям’і, шмат удзельнічала ў царкоўных сацыяльных праектах, таму канешне ёй блізка тое, чым займаецца хрысціянская дэмакратыя: вялікія сацыяльныя кампаніі ў абарону жыцця, супраць алкагалізму. Мы спадзяемся, што гэта будзе новы штуршок у жыцці берасцейскай арганізацыі, ну а Берасце хіба што самае веруючае з усіх абласных цэнтраў паводле статыстыкі.

Падчас сустрэчы сустаршыня БХД Павел Севярынец таксама распавёў пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. Прайшла прэзентацыя кнігаў „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя 1917-2017”, „100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, „Беларуская хрысціянская азбука” ды іншых.

Сябры партыі правялі справаздачна-выбарчы сход, дзе абмеркавалі бліжэйшыя мерапрыемствы і ўдзел у палітычных кампаніях.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя