Абвешчана нацыянальная кампанія па святкаванні 100-годдзя БНР



25 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 год з таго гістарычнага моманту, калі бацькі-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі незалежнасць. Магчымасць адсвяткаваць гэтую дату выпадае толькі раз у жыцці, таму беларусам у гэты дзень проста неабходна сапраўднае свята на нацыянальным узроўні.

Пакуль улады працягваюць ігнараваць гісторыю БНР, а апазіцыйныя структуры ізноў плануюць традыцыйную акцыю пратэста, мы вырашылі ўзяцца за арганізацыю шэрагу імпрэзаў і мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Мэта – прыцягнуць да святкавання як мага большай колькасці беларусаў, разам распавесці гісторыю пра тое, як нараджалася дзяржаўнасць Беларусі.

Але нам патрэбная ваша дапамога, бо без вас нічога не атрымаецца. Якія ў нас планы?

Менск

— У гонар стагоддзя БНР шэраг крамаў, кавярняў, бараў і рэстарацыяў зробяць зніжку ад 25% да 100%;

— Будзе арганізаваны кірмаш, дзе ўсе жадаючыя змогуць па выгадных коштах набыць рэчы ад прабеларускіх нацыянальна арыентаваных брэндаў і майстроў.

— Тэматычныя семінары, чытанні і лекцыі гісторыкаў

— Вечарыны і выступы музыкаў у барах і кавярнях.

— Фінальны канцэрт да стагоддзя БНР на вялікай і ёмістай пляцоўцы з выступамі асноўных вядомых беларускіх музыкаў.

Калі вы хочаце далучыцца да святкавання праз сваю краму, кавярню ці якую-небудзь іншую пляцоўку, або калі вам патрэбная дапамога з арганізацыяй ці ідэямі, то тады пішыце сюды: symba[email protected], а таксама ў VK або Facebook.

Ці тэлефануйце: МТС +375 29 782-88-81 (Павал Белавус)

Рэгіёны

У кожным беларускім горадзе, мястэчку ці на вёсцы мы гатовыя дапамагчы вам сарганізаваць святкаванне стагоддзя БНР у залежнасці ад вашых магчымасцяў. Натуральна, што Гомель ці Маларыта ў гэтым плане маюць розныя рэсурсы.

Вось шэраг ідэяў, што можна арганізаваць самім у вашым населеным пункце:

— Канцэрт. Амаль у кожным беларускім горадзе ёсць гурты, музыкі, паэты і барды. Гэтак жа дамы культуры, кавярні з патрэбным абсталяваннем.

— Выставы і лекцыі. Краязнаўчыя ды гістарычныя музэі могуць стаць добрай пляцоўкай для экспазыцыі ў гонар свята дзяржаўнасці Беларусі. Тым больш многія месцы наўпрост звязаныя з БНР, яе заснавальнікамі і актыўнымі дзеячамі (неўзабаве мы апублікуем спіс такіх месцаў). Ёсць мноства выдатных гісторыкаў і выкладчыкаў, якія жывуць ды працуюць у рэгіёнах. Думаем, яны не будуць супраць выступіць і распавесці пра падзеі таго перыяду.

— Малітва за Беларусь. 25 сакавіка выпадае на нядзелю, а святары-патрыёты не такая рэдкасць. Даведайцеся пра магчымасці арганізаваць набажэнствы і малітвы за нашую краіну ў вашых каталіцкіх, праваслаўных, эвангельскіх ці ўніяцкіх цэрквах. Удзел сынагогаў,  мячэтаў і інш. таксама шчыра вітаецца.

— Ускладанне кветак. Знайдзіце ў сваім горадзе помнік Міцкевічу, Скарыну, Купалу, Коласу ці любому іншаму нацыянальнаму дзеячу. Сарганізуйцеся і ўскладзіце да яго падножжа бел-чырвона-белыя букеты. Гэткі фармат выдатная нагода для знаёмстваў і сумесных сэлфі.

— Ва ўскрайным выпадку заўсёды можна заарандаваць кавярню, бар, рэстарацыю і запрасіць туды праз сацсеткі астатніх. Гэта самы просты варыянт святкавання, які дазволіць «развіртуаліцца» патрыётам вашага гораду.

Калі вам патрэбная дапамога ў арганізацыі святкавання ў вашым горадзе, або вы хочаце далучыцца да святкавання, але не ведаеце як, – пішыце сюды на email: [email protected]А таксама:

Алесю СьнегуVKFacebook,  ці тэлефануйце па нумару +375 25 9969376

Дар’і Бялькевіч:  VKFacebook, ці тэлефануйце па нумару +375 44 7994047

Свет

Больш за 2 мільёны беларусаў пражываюць па-за межамі сваёй Радзімы. Вялікія дыяспары нашых суайчыннікаў ёсць у Расеі, ва Украіне, ЗША, Канадзе, Эўразвязе і іншых краінах свету. Таму іх мы таксама запрашаем прыняць актыўны ўдзел у святкаванні стагоддзя БНР.

— Таму як у многіх краінах куды прасцей дамагчыся дазволу на вулічныя акцыі, можна арганізаваць лакальныя шэсці ў вашым горадзе. Нават 20-30 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі будуць глядзецца святочна і відовішчна. Бо наш нацыянальны сцяг самы прыгожы ў свеце!

— Таксама можна арганізаваць святочнае пікетаванне ля амбасады Беларусі, раздаючы мінакам улёткі пра БНР, Беларусь, беларускую культуру на мове краіны пражывання.

— У некаторых гарадах замежжа ёсць помнікі нашым вялікім дзеячам: Касцюшку, Міцкевічу, Куплау і інш. Гэтакжа магілы бацькаў-заснавальнікаў БНР. Можна сабрацца каля іх дзеля ўрачыстага ўскладання кветак.

— Арганізаваць канцэрт ці святочныя вячоркі ў якім-небудзь завядзенні таксама не стане клопатам. Загадзя абазначце месца збору і абвясціце ўсім знаёмым, гэтак жа паведаміце нам. Мы складзем мапу святкавання Юбілею па ўсім зямным шары.

Калі вам патрэбная дапамога ў арганізацыі святкавання ў вашым горадзе, або вы хочаце далучыцца да святкавання, але не ведаеце як, – пішыце на пошту  Злучэнню Беларусаў Свету «Бацькаўшчына»: [email protected]

Ці Ніне Шыдлоўскай у Facebook.

Усеагульны нацыянальны флэшмоб

3-ая Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР, была падпісаная раніцай 25-ага сакавіка ў Менску па адрасе вул. Серпухаўская д.13 (зараз вул. Валадарскага д.9).

Як прыгадваў адзін з бацькаў-заснавальнікаў Янка Станкевіч, калі грамата была прынятая, як раз ўзнялося сонца, асвяціўшы промнямі ўсіх хто сабраўся. Усе былі ўсхваляваныя, і нехта выгукнуў: «Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!»

25 сакавіка 2018 года ў нядзелю а 7-ай раніцы над Беларуссю ўзыдзе сонца. Прачніцеся ў гэты выходны раней. Выходзьце з сябрамі і блізкімі сустракаць світанак. Мы дамовімся з шэрагам завядзенняў па ўсёй краіне,  дзе ад самай раніцы вы зможаце выпіць кавы ці гарбаты, каб канчаткова прачнуцца.

Для лянівых ёсць магчымасць далучыцца да акцыі не выходзячы з кватэры, запосціўшы фота свайго світанку праз акно з хэштэгам #БНР100. Да ўдзелу заклікаюцца таксама беларусы замежжа, дзе і ў якой бы частцы свету яны бы не знаходзіліся.

Гэта лёгкі, прыемны і вельмі прыгожы спосаб далучыцца да нацыянальнага святкавання стагоддзя БНР. Будзе цудоўна, калі гэта стане штогадовай традыцыяй – сустракаць усім разам сонца незалежнай Беларусі.

За ідэю флэшмобу вялізны дзякуй Лізе Сыракваш і Арыне Лазюк.

Інфармацыйная кампанія

Разам з тым мы будзем актыўна асвячаць гісторыю БНР, таксама ўсе мажлівыя ініцыятывы і мерапрыемствы, звязаныя з гэтай датай. Сачыце за навінамі ў тэматычных суполках у сацсетак і па хэштэгу кампаніі #БНР100:

Facebook — facebook.com/bnr100

VK — vk.com/bnr100

Twitter — twitter.com/BNR1918

Telegram — t.me/BNR100

OK — ok.ru/bnr100

Жыве Беларусь!

1863x.com