Абвешчаны збор сродкаў на выкуп “Крыжа мужнасці” Булак-Балаховіча



На пляцоўцы MOLAMOLA пачаўся збор сродкаў на выкуп шэрагу гістарычных артэфактаў для Гістарычнага музея. У аргументацыі да збору сродкаў гаворыцца, што шматлікасць вайсковых фармаванняў якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў 1917-1920 гадах не заўсёды адлюстроўваецца ў колькасці экспанатаў якімі яны прадстаўлены ў беларускіх музеях.

Але гэтую сітуацыю можна змяніць. Сёлета Нацыянальнаму гістарычнаму музею на закупку быў прапанаваны шэраг артэфактаў з прыватнай калекцыі, у склад якой уваходзіць між іншым «Крыж мужнасці» узору 30-х гадоў 20 стагоддзя, які ўручаўся афіцэрам і жаўнерам вайсковых фармаванняў генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Кошт усіх прадметаў складае 3200 беларускіх рублёў – паведамляе budzma.by.

Беларускае Радыё Рацыя