Абвінавачаных па “пінскай справе” этапуюць у месцы адбывання пакарання



На наступным тыдні першую групу абвінавачаных па “пінскай справе” этапуюць з баранавіцкага СІЗА №6 у месцы адбывання пакарання. Што гэта за калоніі пакуль не вядома. Па словах старшыні Пінскай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Веранікі Івановай, падрабязанасцяў ужо трэба чакаць ад сваякоў палітвязняў:

– „Прыйдзе распараджэнне дэпартамента выканання пакаранняў аб прызначэнні месца адбыцця пакарання і хлопцы паедуць па этапе”.

6-га ліпеня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся апеляцыйны працэс. Прысуд для чатырнаццаці пінчукоў пакінулі без зменаў – гэта ад пяці з паловаю да шасці з паловаю гадоў зняволення і выплата ў агульным парадку звыш 200 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі сілавікам, якіх прызналі пацярпелымі.

Беларускае Радыё Рацыя.