’’Ахова птушак Бацькаўшчына’’ падводзіць вынікі працы



Вынікі дзейнасці падвялі прадстаўнікі Берасцейскага аддзялення грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’.

“У межах сустрэчы ўдзельнікі распавялі пра стан аховы навакольнага асяроддзя на Берасцейшчыне і адукацыі ў сферы экалогіі, абмеркавалі ўжо рэалізаваныя міжнародныя праэкты ў гэтым годзе і запланавалі сваю дзейнасць на наступны год, – распавёў старшыня Берасцейскага аддзялення арганізацыі ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’ Андрэй Абрамчук:

– Сярод нашых дасягненняў – стварэнне Атласу жывёлаў, раслінаў і біятопаў Заходняга Палесся. Гэта першы падобны атлас у Беларусі створаны.

„Пры дапамоге польскіх калегаў мы выявілі таксама ў гэтым годзе месца знаходжання каля двух соцен відаў раслінаў і жывёлаў, якія павінны знаходзіцца ў Беларусі пад асобай аховай”, – адзначыў Андрэй Абрамчук .

Беларускае Радыё Рацыя

 

 

[manual_related_posts]