Аб’яднанне «Час зямлі» пачало акцыю супраць будаўніцтва воднага шляху Е-40



Акцыю супраць будаўніцтва воднага шляху Е-40 на Берасцейшчыне пачалі прадстаўнікі моладзевага грамадскага абяднання Час зямлі”. Яны лічаць, што такім чынам будзе парушаны экалагічны баланс рэгіёна. Намеснік старшыні арганізацыі Зміцер Пілыпіў падкрэсліў, што неабходна спачатку пачуць голас грамадства, а ўжо пасля рэалізоўваць праекты:

— Сэнс акцыі ў тым, каб прыцягнуць увагу людзей да такой праблемы. Што ёсць магчымасць будавання воднага шляху Е-40, што працы па будаванні гэтага шляху не праведзеныя як след. Цяпер мы хочам зразумець, ці трэба гэта людзям.

Зміцер Пілыпіў перакананы, галоўная праблема ў тым, што грамадскасць не была праінфармавана пра будаўніцтва воднага абекту і не разумее, якія наступствы гэтага могуць быць.

Беларускае Радыё Рацыя