Аб’яднанні, якія перажылі зачыстку грамадскага недзяржаўнага сектара, штодзённа пад кантролем



“Аб’яднанні, якія пакуль перажылі хвалю зачысткі грамадскага недзяржаўнага сектара, цяпер штодзённа пад кантролем”, – гаворыць кіраўнік пінскай дабрачыннай арганізацыі “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” Уладзімір Гарох. Менш пад ліквідацыю трапілі грамадскія структуры, якія займаюцца сацыяльнай сферай: дапамога асобам з інваліднасцю, цяжка хворым, дзецям-сіратам.

Пільны нагляд ужо ажыццяўляе як найменей тры дзяржаўных ведамства, – адзначае Уладзімір Гарох:

Менавіта працай і дзейнасцю некамерцыйных арганізацый зараз будзе займацца камітэт дзяржканіролю, пракуратура, і ўпраўленне міністэрства юстыцыі. Больш гэта будуць нейкія праверкі і пакаранні, таму што як толькі будзе найменшы падазрэнне аб тым, што некамерцыйная арганізацыя займаецца „чымсьці не тым”, то без папярэджання – ліквідацыя„.

Суразмоўца дадае, што пінскі Цэнтр сацыяльных рашэнняў ужо перажыў трохмесячную праверку падатковай інспекцыі, а ў снежні арганізацыяй займецца пракуратура.

Беларускае Радыё Рацыя