Аб’яднанню „Вспульнота полякув” чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі



Трэцюю адмову ў рэгістрацыі з Міністэрства юстыцыі Беларусі атрымала грамадскае аб’яднанне „Вспульнота полякув”. Прычынай адмовы паслужыла ” несапраўднасць звестак аб прысутных на ўстаноўчым сходзе”.

Ці гэта фармальная адмова, калі людзі, да якіх тэлефанавалі, каб спраўдзіць: ці былі на сходзе? –  не зарыентаваліся з адказам, – кажа Мечыслаў Яскевіч, старшыня арганізацыі.

– Пара асобаў сказала, калі да іх патэлефанавалі, што яны не зразумелі. Бо я да іх зараз званіў  і казаў, вы ж былі на сходзе. Ніякага падману не было. Усе былі на сходзе. Некаторыя нават прыехалі з Магілёва і спазніліся. Я іх не ўпісаў толькі таму, што яны не былі на сходзе і не галасавалі. А людзі, да якіх тэлефанавалі, не зразумелі і адказалі, што нічога не ведаюць.

На апошнім устаноўчым сходзе, як кажа Мечыслаў Яскевіч, было 60 сяброў арганізацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэты асноўны варунак рэгістрацыі рэспубліканскай арганізацыі быў выкананы. Цяпер, пасля адмовы ў рэгістрацыі актывісты „Вспульноты” рыхтуюцца правесці чарговы устаноўчы сход, каб выправіць „памылкі” і прадставіць на разгляд у Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня