Ад 1 года і 6 месяцаў да 2 гадоў хатняй хіміі



Ад 1 года і 6 месяцаў да 2 гадоў хатняй хіміі запрасіла дзяржабвінавачанне для чацвертай часткі абвінавачаных, што праходзяць па карагоднай справе ў Берасці. Справа разглядаецца ў судзе Берасцейскага раёна, жыхары Берасцейшчыны праходзяць па частцы першай артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

 – Для параўнання – для другой і трэцяй часткі абвінавачаных па карагоднай справе пракурор прасіла пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Да прыкладу, гэтым разам для Марыны Дарашук, Рамана Дземідовіча, Святланы Марчук, Алесі Крамчанінай, Вікторыі Каральчук, Паліны Лешко, Андрэя Лешко і Вольгі Глушань пракурор просіць 1 год і 6 месяцаў хатняй хіміі.

Арсені Сіняк, Яўген Сіняк, Мікалай Папека і Раман Яхін могуць атрымаць два гады хіміі.

Працяг разгляду справы прызначаны на 31 траўня, пачатак а 14-30.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце