Ад COVID-19 верагодна памерла ў тры разы больш людзей, чым меркавалася



Паводле даследнікаў, больш за 18 мільёнаў чалавек — у тры разы больш, чым сведчаць афіцыйныя дадзеныя — верагодна, памерлі ад COVID-19. Пра гэта піша ВВС.

Новая справаздача навукоўцаў з’явілася праз два гады пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўпершыню аб’явіла аб пандэміі. Гэта адбылося 11 сакавіка 2020 года.

Група спецыялістаў па залішняй смяротнасці ад COVID-19 з Вашынгтонскага ўнівэрсытэту (ЗША) вывучыла 191 краіну і тэрыторыю на прадмет таго, што яны называюць «сапраўдным глабальным паказнікам смяротнасці».