Адар’я Гуштын тлумачыла, як кантактаваць журналісту з чыноўнікамі



Пра супрацоўніцтва СМІ з уладамі размаўлялі ў Маладэчна журналісты з Вілейкі, Маладэчна і Глыбокага. У рэдакцыі  “Рэгіянальнай газеты” супрацоўніца БелаПАН Адар’я Гуштын прэзентавала алгарытм дзеяння пры супрацы з чыноўнікамі,  дала парады юрыдычнага характару і падзялілася сваім вопытам з калегамі.

На думку Адар’і Гуштын, самы складаны момант у камунікацыі з чыноўнікамі гэта тое, што яны бачаць у незалежных журналістах не чацвёртую ўладу і не тых, хто даносіць да грамадзянаў інфармацыю, а часам ворагаў.

– Хаця абсалютна не так. І адэкватныя, нармальныя медыя заўсёды прадастаўляюць пляцоўку як дзяржаўным нейкім служачым, так і недзяржаўнай думцы. Калі казаць пра БелаПАН, то мы знаходзімся ў такіх самых умовах як і ўсе астатнія медыі. Але развіваецца інтэрнэт, развіваюцца сацыяльныя сеткі, чыноўнікі мусяць таксама на гэта рэагаваць. Таму я бачу перспектыву і спадзяюся, што сітуацыя будзе змяняцца да лепшага.

Адар’я Гуштын раіць журналістам  пры працы з чыноўнікамі азнаёміцца з адпаведнай заканадаўчай базай. Кожны журналіст, на яе думку, павінен правільна складаць запыты, ставіць пытанні і паводзіць сябе карэктна.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі