Адбылося судовае паседжанне ў справе прадстаўніцы «Белсату» Ірыны Слаўнікавай
Яе затрымалі ўначы 30 кастрычніка па прылёце ў менскі аэрапорт разам з мужам Аляксандрам Лойкам. Ірыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і інкрымінавалі распаўсюд праз Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Гэтыя матэрыялы нібыта размяшчаліся там у перыяд са студзеня 2020 года да траўня 2021-га. Суддзя прысудзіў ёй 15 содняў арышту. Такі ж прысуд агучыў суд і ў дачыненні да Аляксандра Лойкі.
