Адбылося ўручэнне прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2016”



У менскай прасторы “ВЕРХ” адбылася святочная цырымонія ўручэння прэміі “Чэмпіёны грамадскай супольнасці-2016”. Восьмы год запар былі адзначаныя найбольш крэатыўныя і значныя акцыі ў грамадскім сектары, названыя найцікавейшыя падзеі году. Лонг-ліст прэміі складаўся са 166 прапаноў у 9 намінацыях.

Званне “Лідар года” атрымаў Зміцер Дашкевіч з “Маладога фронту”, у тым ліку, за патрыятычныя акцыі ў абарону бел-чырвона-белага сцяга.

img_1520

Прыз у намінацыі “Кампанія году” ўручаны таксама гурту энтузіястаў, што ў рэкордныя тэрміны сабралі па ўсёй Беларусі звыш 10 тысяч подпісаў за наданне нацыянальнага сцягу статус гістарычна-культурнай каштоўнасці.

Статуэтку ў намінацыі “Новая ініцыятыва” атрымала створаная паўгода таму грамадская ініцыятыва “Human constanta” у абарону ўцекачоў з “гарачых кропак”.

Прыз у намінацыі “Рэгіянальная падзея” займела абарона менскага раёна “Асмалоўка” самымі жыхарамі.

Фантазіі ў намінацыі  “Крэатыў года” далі перавагу перамалёўцы калючым дротам уладнага графіці на ўвесь хмарачос пад “дружалюбнай” назвай “Менск-Масква”.

У мінулым годзе Асамблея ўвяла намінацыю “Партнёрства”, якая ўручаная платформе “Talaka.by“

Уручаная і антыпрэмія “Гарбуз года”, якая прысуджаецца тым інстанцыям і дзяржаўным органам, што замінаюць працы. Сёлета кавун будзе перададзены менскаму АМАПу ды ДАІ за жорсткае затрыманне ўдзельнікаў акцыі “Крытычная маса”.

Лепшым “Медыя” (журналістам года) прызнаная аўтар каля сотні матэрыялаў, прысвечаных грамадскай супольнасці – Галіна Абакунчык з “Радыё Свабода”.

І апошняя – “Медыяактыўнасць году”. Уганараваны незалежны часопіс “Имена”.

Ужо па традыцыі пераможцы былі вызначаныя па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў 43-мя сябрамі Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый ды ініцыятыў. А таксама 73-мя адмыслова запрошанымі экспертамі з ліку лідараў і лідарак НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі і журналістаў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара