Адбыў пакаранне і выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень



Гэта 30-гадовы прадпрымальнік Антон Бяленскі. Ён быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі ды ініцыятывы «Сумленныя людзі». Затрымалі Бяленскага 10 жніўня мінулага года ў нумары гасцініцы «Беларусь». Пазней ён быў абвінавачаны у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 5 сакавіка Бяленскаму прысудзілі 1,5 года «хіміі». Пакаранне мужчына адбываў у Гародні.