Адбыўся Гарадзенскі абласны робататурнір
4 месяцы таму
У Лідзе, на базе мясцовага цэнтра тэхнічнай творчасці, адбыўся Гарадзенскі абласны робататурнір. У ім прынялі ўдзел каманды з пяці раёнаў Гарадзенскай вобласці і Гародні.

Турнір адбываўся па некалькіх намінацыях для робанабораў. Для юных аматараў былі наладжаныя спаборніцтвы на аснове канструктараў Lego.
Турнір праходзіў вельмі цікава і захапляльна. Ва ўсіх намінацыях перамаглі навучэнцы Лідскага цэнтра тэхнічнай творчасці.
Беларускае Радыё Рацыя