Адказ адзін: няма сродкаў



Праходзіць кампанія па арганізацыі рамонту дзвюх вуліц у Баранавічах, якія знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане. Гэта вуліцы Фабрычная і Фраленкова. Кампанію ачольвае кіраўнік Баранавіцкай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык – у рамках кампаніі “Нашы правы”:

– Жыхары вуліц Фабрычная і Фраленкова звярнуліся да ўлад, каб яны адрамантавалі гэтыя вуліцы і далі дадзеныя ў СМІ, якія вуліцы будуць адрамантаваныя ў наступным годзе. Але ўлада не адрэагавала, а пра вуліцы, якія мы хочам каб адрамантавалі, адказала, што няма фінансавання.

Пад заявай у справе рамонту вуліцаў падпісалася 35 жыхароў Баранавічаў. Тым не менш, улады адказалі на заяву ўжо традыцыйна – няма грошай.

Беларускае Радыё Рацыя