Адключэнне цяпла ў Менску пачнецца 9 красавіка



Ацяпляльны сезон для жылфонду, інтэрнатаў, гасцініц, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў сталіцы завяршаецца 9 красавіка. Адпаведнае рашэнне прыняў Менгарвыканкам, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкама – начальнік аддзела энергетыкі Дзмітрый Плашкоў.

„Сярэднясутачная тэмпература паветра, якая ўсталявалася, дала магчымасць прыняць такое рашэнне. І хоць мы далей прадоўжым маніторыць надвор’е, сур’ёзных замаразкаў не чакаем. Тым не менш, пакуль сістэмы будуць заставацца запоўненымі да пачатку сезонных работ, каб у выпадку замаразкаў можна было прыняць нейкія меры”, – адзначыў Дзмітрый Плашкоў.

Следам за жылфондам і іншымі ўказанымі аб’ектамі з 10 красавіка пахаладнеюць батарэі ў медыцынскіх і сацыяльных установах, школах і дзіцячых садах, яслях, бібліятэках, музеях і дзяржархівах.

Як паведамлялася, ацяпленне грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы пачалі адключаць 5 красавіка.

belta.by