Адкрылася выстава, прысвечаная аперацыі “Вострая брама”



На тэрыторыі Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні адкрылася выстава, прысвечаная аперацыі “Вострая Брама” Арміі Краёвай. Экспазіцыя зробленая музеем войска Польскага з Беластоку і распавядае пра гісторыю стварэння АК, кіраўнікоў арганізацыі, іх дзеянні як на тэрыторыі сучаснай Польшчы, так і на Гарадзеншчыне і Віленшчыне, пра жаўнераў АК.

Пра выставу расказвае прадстаўнік музея войска Польскага Юзэф Вачыньскі:

– Яны аддалі Радзіме самае каштоўнае – ўласнае жыццё. Памяць пра іх мусіць жыць. Кожны народ павінен дбаць пра сваё мінулае. А на тэрыторыі Гарадзеншчыны, калі сюды ўваходзіла Чырвоная армія і спецаддзелы НКУС, агульны лёс напаткаў і палякаў, і беларусаў.

На акдрыццё выставы прыйшлі прадстаўнікі консульства, актывісты незалежнага Саюзу палякаў, гісторыкі і грамадскія дзеячы. Пасля адкрыцця выставы распачалася дыскусія пад назвай “Армія Краёва ў Беларусі: праблемы даследавання і ацэнкі дзейнасці”. У ёй прынялі ўдзел як беларускія, так і польскія гісторыкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня