Адкрыццё новага моста ў Гародні перанеслі



У суботу планавалася адкрыццё новага чацвёртага моста ў Гародні з удзелам Лукашэнкі. Паблізу паставілі сцэну, чакаўся канцэрт і светлавое шоў.

Аднак за некалькі гадзін да мерапрыемства праз горад прайшла моцная залева і ў тым самым месцы, дзе двума тыднямі раней здарыўся апоўзень, зноў сышоў грунт. У выніку канцэрт і адкрыццё адмянілі. Латок для аварыйнага скіду вады замыла пяском, абваліліся ходнікі. Дарожнае палатно не пашкоджана, аднак участак быў перакрыты для праходу і праезду. Таму ўрачыстае адкрыццё адмянілі. Кіраўнік вобласці Уладзімір Каранік у інтэрв’ю мясцовым СМІ сказаў, што на ліквідацыю наступстваў спатрэбіцца паўтара тыдні.