Адкрыццё выставы „ТІБО-2018”



У Менску афіцыйна адкрылася Міжнародная спецыялізаваная выстава „ТІБО-2018”.  

XXV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях будзе праходзіць па 18 траўня.

Форум „ТІБО” праводзіцца з 1994 года. Яго ўдзельнікі – вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг. Сёлета ў форуме прымае ўдзел больш за 100 кампаній з 15 краін свету (Беларусь, Азербайджан, Вялікабрытанія, ЗША, КНР, Японія і інш). У рамках выстаўкі пройдзе першы Еўразійскі лічбавы форум. Цэнтральная экспазіцыя – стэнд „IT-краіна Беларусь”. IT-патэнцыял краіны будзе прадстаўлены вядучымі рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій. Прадэманструюць інтэрактыўныя сэнсарныя LED-панэлі Newline, лічбавыя адукацыйныя рашэнні, Teslasuit – касцюм віртуальнай рэальнасці і інш.

Беларусь займае 32-ю пазіцыю ў рэйтынгу па ўзроўні развіцця ІКТ, 21-ю пазіцыю па колькасці абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.

Паводле mpt.gov.by

Фота БелаПАН