Адкрыты ліст да грамадзянаў, чые блізкія пахаваныя на Вайсковых могілках г. Менска



Адкрыты ліст да грамадзянаў, чые блізкія пахаваныя на Вайсковых могілках г. Менска (Казлова, 11)

Шаноўныя сваякі! Звяртаемся да вас з просьбай. Хутка Радаўніца, лета, вы прыйдзеце на адведзіны сваіх блізкіх. Магчыма, супрацоўнікі Спецкамбіната, які ўтрымлівае парадак на Вайсковых могілках, пачнуць вам распавядаць, што вы мусіце замяніць помнік, агароджу, бо паводле новага закона яны не адпавядаюць нормам. Дык вось, гэта няпраўда. Закон зваротнай сілы не мае. Паводле паправак, унесеных у Закон аб пахаваннях у 2015 годзе, Вайсковыя могілкі – закрытыя, а таму новыя нормы там не дзейнічаюць. Пагадзіцеся, было б дзіўна, каб на могілках XIX стагоддзя дзейнічалі нормы 2015 года.

 
 

“Надмогильные сооружения, устанавливаемые на участке для захоронения, должны соответствовать требованиям технических нормативных правовых актов и не превышать размер предоставленного участка” – новыя, тыя, што ўсталёўваюцца, а не пастаўленыя 30-200 гадоў таму .

Усё мінулае лета мы працавалі, даглядалі магілы чужых нам людзей, каб захаваць гэты помнік гісторыі. Вайсковыя могілкі – гісторыка-культурная каштоўнасць, агульны від якой складаецца з помнікаў, агароджаў і дрэваў. Калі будуць змененыя ўсё старыя надмагіллі на новыя, гістарычнага выгляду Вайсковых не застанецца. Старыя помнікі і агароджы ўнікальныя і, галоўнае, непаўторныя. Калі ласка, калі няма пільнай патрэбы ў замене, калі крыж не валіцца і помнік не абсыпаецца, пакіньце яго ў першатковым выглядзе. Такім, як яго ставілі вашыя бацькі ці дзяды.

Людзі ездзяць паглядзець на Лічакоўскі цвінтар, на Навадзевіч’е, бо яны старыя і прыгожыя. Калі ласка, дапамажыце нам захаваць свой стары някропаль у горадзе Мінску.

Валанцёры Вайсковых могілак

Закон РБ О нормативных правовых актах

Статья 66. Обратная сила нормативного правового акта 1. Нормативный правовой акт не имеет обратной силы, то есть не распространяет свое действие на отношения, возникшие до его вступления в силу, за исключением случаев, когда он смягчает или отменяет ответственность граждан и юридических лиц. Нормативный правовой акт, иным образом улучшающий положение граждан и юридических лиц, имеет обратную силу в случаях, предусмотренных законодательными актами, а также если в самом нормативном правовом акте или в акте о введении его в действие прямо предусматривается, что он распространяет свое действие на отношения, возникшие до вступления его в силу. 2. Придание обратной силы нормативному правовому акту не допускается, если он предусматривает введение или усиление ответственности граждан и юридических лиц за действия, которые на момент их совершения не влекли указанную ответственность или влекли более мягкую ответственность.

Закон РБ О внесении изменений и дополнений в Закон РБ “О погребении и похоронном деле”

Статья 25. Закрытие мест погребения Использование территории закрытого места погребения разрешается только под зеленые насаждения по истечении двадцати лет с даты предоставления или резервирования последнего участка для захоронения, если иное не предусмотрено частью пятой настоящей статьи.

Правила содержания и благоустройства мест погребения

ГЛАВА 4. Порядок организации работ на территории мест погребения

44. На закрытых местах погребения остаются в полной неприкосновенности земельный покров, все надмогильные сооружения с имеющимися на них надписями и поддерживается общий порядок согласно требованиям действующего законодательства.

Закон РБ О внесении изменений и дополнений в Закон РБ “О погребении и похоронном деле” Статья 20.