Адкрыты памятны знак памежнікам Лідскага атрада



У пятніцу, 18 лютага, на тэрыторыі вайсковай часткі ў Лідскім памежным атрадзе быў урачыста адкрыты памятны знак “Памежнікам Лідскага памежнага атрада”. Устаноўка яго – гэта даніна павагі ўсім памежнікам, якія добрасумленна выконвалі і выконваюць абавязкі па ахове Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

У стварэнне памятнага знака ўнеслі свой унёсак дзейсныя памежнікі і ветэраны службы. Над устаноўкай і вырабам кампазіцыі працавалі Андрэй Лівенка, Павел Новікаў, Павел Стасяловіч, Русланас Сінкявічус.

Характэрна, што камень для асновы кампазіцыі быў прывезены з участка мяжы ў Воранаўскім раёне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]