Адкрыты збор грошай на стыпендыю Смоліча



Адкрыты збор сродкаў на адзіную незалежную стыпендыю, якая падтрымлівае студэнтак і студэнтаў, – стыпендыю імя Аркадзя Смоліча.

Усю падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце, а таксама скіраваць свае пытанні на пошту [email protected].

Аркадзь Смоліч – выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 года), Народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы. Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.