Адкрыты знак у гонар 700-годдзя Наваградскай епархіі



У Слоніме на вуліцы Еўфрасінні Полацкай заклалі сквер у гонар 700-годдзя Наваградскай епархіі. У гэты дзень быў урачыста адкрыты памятны камень з надпісам на рускай мове „Сквер. 700 лет Новогрудской епархии. 2017”.

Пасля адкрыцця памятнага знаку, усе удзельнікі мерапрыемства пасадзілі па дрэўцу для будучай алеі. У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, а таксама праваслаўныя святары, школьнікі і педагогі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота Менскай духоўнай семінарыі