Адкрыўся першы ў Беларусі дыскаўнтар “Грошык”



У Слоніме ў аўторак, 25 лютага, адкрылася першая ў Беларусі аптовая крама “Еўрагандаль”.

У будучым крамы пад гандлёвым знакам “Грошык” будуць адкрывацца на базе існуючых памяшканняў. Упор у іх будзе рабіцца на максімальна нізкі кошт на тавары і іх беларускую вытворчасць. Гэта крама належыць ААТ “Клондайк Рытэйл”. Заснавальнікі кампаніі ставяць перад сабой задачу адцясніць расейскія дыскаўнтары, якім належыць сёння вялікая пазіцыя ў беларускіх рэгіёнах.

Развіццё новай гандлёвай сеткі пачнецца з райцэнтраў з насельніцтвам каля 50 тысяч чалавек. Пасля “Грошык” плануе перайсці ў Менск і абласныя гарады. Дарэчы, афармленне “Грошыка” зроблена па-беларуску.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара