Адкрываецца праект «Дзеці пішуць палітвязням»



Сумесны праект «Дзеці пішуць палітвязням» адкрываюць анлайн-музей «Ляцяць лісты» і ініцыятыва dissidentby.

У рамках яго беларусам прапануюць расказаць сваім дзецям гісторыю аднаго з больш чым тысячы палітвязняў і даць дзіцяці магчымасць напісаць яму невялікі ліст. Такі ліст можна ананімна адправіць у выглядзе фатаздымка або скана на пошту музея — і ў хуткім часе ён з’явіцца на сайце, а яго раздрукаваны варыянт будзе адпраўлены палітвязню.

[manual_related_posts]