Адразу сем берасцейскіх тэлеграм-каналаў, чатаў і груп трапілі пад забарону



Колькасць пляцовак, што прызнаныя экстрэмісцкімі, павялічылася на Берасцейшчыне.

Адразу сем каналаў, чатаў і груп у тэлеграм трапілі пад забарону па рашэнні суда:

– Адмысловае паседжанне было праведзена ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця. Суддзя – Алена Кавальчук. Экстрэмісцкім быў прызнаны ютуб-канал „Народны рэпарцёр”, які вялі палітвязні Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін. Цяпер пляцоўка мае звыш 45 тысяч падпісчыкаў і, што адметна, працягвае сваё існаванне, нягледзячы на тое, што аўтары за кратамі.

Экстрэмісцкімі таксама прызнаныя тэлеграм-каналы „ByProsvet – самвыд Беларусі”, „Берасцейскі час” і „БрГТУ_97%”. Дадаткова да спісу адносяцца тэлеграм-чат „BrSTU97_chat” і старонкі ўкантакце „Вольнае Берасце” і „Brestfans98”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя