Адвакат Дзмітрый Лаеўскі пракаментаваў затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў



Адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграме пракаментаваў з юрыдычнага гледзішча затрыманне 35 артапедаў-траўматолагаў і заяву міністра Піневіча, пры якіх умовах дактары могуць выйсці на волю.

„У Беларусі арыштаваныя медыкі — 35 артапедаў.  Ім інкрымінуецца атрыманне хабару за ўстаноўку імпартных пратэзаў.  Учора міністрам аховы здароўя Піневічам было абвешчана, што ёсць нейкія ўмовы, пры якіх змешчаным у ізалятар дактарам могуць змяніць меру стрымання,.. Няма такога закона, у якім бы прымяненне або змяненне меры стрымання ставілася ў залежнасць ад таго, ці прызнае чалавек віну ці не. Абумовіць змяненне меры стрымання тым, каб чалавек прызнаў віну па абвінавачванні, з якім ён можа быць не згодны, — гэта значыць, пазбавіць чалавека права на абарону”.