Адвакат не змагла сустрэцца з Рыгорам Кастусёвым – у яго каронавірус



У Рыгора Кастусёва ў зняволенні выявілі каронавірус. 31 жніўня адвакат Інэса Аленская не змагла сустрэцца са сваім падабаронным з-за яго заражэння каронавірусам. 64-гадовы лідар Партыі БНФ знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. На пачатку жніўня Кастусёў прайшоў абследаванне для дыягностыкі анкалагічнага захворвання, вынікі якога сям’і не паведамілі.

2 ліпеня Рыгор Кастусёў быў экстранна шпіталізаваны ў бальнічную камеру СІЗА №1 з-за праблем з сэрцам, ціскам, ацёкамі канечнасцяў, дыхавіцай, зблытанай свядомасці. Хадайніцтвы аб змене меры стрымання палітыку на хатні арышт з-за стану здароўя застаюцца без задавальнення.

Палітыка затрымалі 12 красавіка ў Шклове па падазрэнні ў нібыта змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.