Адвакат не знайшоў Міхаіла Жамчужнага ў ваўкавыскай калоніі



Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.

Нечакана высветлілася, што Жамчужнага ў калоніі няма. Прадстаўнік адміністрацыі паведаміў абаронцу, што з 10 ліпеня палітвязень пераведзены ў калонію №9, якая знаходзіцца ў Горках. Пры гэтым прадстаўнік адміністрацыі не змог патлумачыць прычыны пераводу Жамчужнага, спаслаўшыся толькі на тое, што гэта распараджэнне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

З ягоных слоў стала таксама вядома, што Жамчужны пераведзены для пастаяннага адбыцця пакарання. Трэба дадаць, што калонія ПК-9 у Горках сумна вядомая сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання.

Бліжэйшым часам адвакат паспрабуе высветліць акалічнасці нечаканага пераводу палітвязня ў іншае месца адбыцця пакарання.

Паводле spring96.org

[manual_related_posts]