Адвакат распавёў, як Уладзімір Мацкевіч трымае галадоўку



У панядзелак, 7 лютага, адвакат наведаў філосафа Уладзіміра Мацкевіча ў СІЗА, і перадаў на волю падрабязнасці галадоўкі палітвязня. Паводле інфармацыі адваката, пасля мінулых чатырох дзён галадоўкі Уладзімір Мацкевіч «у цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», бо падрыхтаваў сябе і маральна, і фізічна да гэтага выпрабавання.

Адміністрацыя СІЗА ставіцца да факту галадоўкі карэктна і ў рамках стандартных нормаў і працэдур: зафіксавала факт галадоўкі, Уладзіміра наведвалі дзяжурны лекар і псіхолаг следчага ізалятара. Уладзімір Мацкевіч таксама паведаміў, што галадоўка будзе працягвацца пакуль не адбудуцца «канкрэтныя дзеянні, штосьці сапраўды зменяць у яго справе», а не толькі «пустыя словы і абяцанні». Такім дзеяннямі можа быць рашэнне аб змене меры стрымання. Таксама Уладзімір Мацкевіч перадае падзяку за ўсе дзеянні і выказванні ў яго падтрымку. Ён заўсёды быў упэўнены ў сваіх сябрах і блізкіх духам людзях.

Нагадаем, Уладзімір Мацкевіч быў арыштаваны 4 жніўня 2021 года. Ужо паўгода ён знаходзіцца пад арыштам па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

[manual_related_posts]